Новости / Общество

Расклад цэнтралізаванага тэставання ў 2014 годзе

21.04.2014, 22:45 / remove_red_eye 82 / chat_bubble

У Беларусі вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання па навучальных прадметах у 2014 годзе.

Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Міністэрства адукацыі № 32 ад 9 красавіка 2014 года, піша БелаПАН

Як паведамляе прэс-служба Мінадукацыі, тэставанне па: 

беларускай мове пройдзе 14 чэрвеня,

РЕКЛАМА

рускай мове — 15-га,

грамадазнаўстве — 17-га,

біялогіі — 19-га,

матэматыцы — 20-га,

гісторыі Беларусі — 22-га,

хіміі — 23-га,

фізіцы — 24-га,

сусветнай гісторыі найноўшага часу — 25-га,

замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай) — 27-га,

геаграфіі — 28 чэрвеня.

Пачатак экзаменаў у 11.00.

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні ў рэзервовы дзень будзе праходзіць з 27 чэрвеня па 1 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларуска-расійскім універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце ці Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога. 

Рэзервовым днём для правядзення ЦТ вызначана 5 ліпеня, само тэставанне ў рэзервовы дзень будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пачатак у 11.00. 

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ у нашым горадзе адбываецца ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (сумесна з Баранавіцкім тэхналагічным каледжам Белкаапсаюза).

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up