Новости / Культура

ФОТАФАКТ: Як выглядае гістарычны будынак пасля рамонту

18.04.2014, 10:52 / remove_red_eye 228 / chat_bubble

У гістарычным цэнтры старадаўняга мястэчка Моўчадзь у Баранавіцкім раёне каларытны габрэйскі дом-аптэку перарабілі ў сучасную прадуктовую краму.

А так дом-аптэка выглядаў яшчэ год таму. Фота: Алесь Гізун

А так дом-аптэка выглядаў яшчэ год таму. Фота: Алесь Гізун

РЕКЛАМА

 

Па словах мясцовых жыхароў, гэтаму дому больш за сто гадоў. Ён стаіць у гістарычным цэнтры былога габрэйскага мястэчка Моўчадзь, што па дарозе з Баранавіч на Дзятлава і далей на Захад.

 

Так сёння выглядае частка гістарычнай забудовы цэнтра мястэчка Моўчадзь, на пярэднім плане – рэшткі старога бруку.  Фота: Алесь Гізун

Так сёння выглядае частка гістарычнай забудовы цэнтра мястэчка Моўчадзь, на пярэднім плане: рэшткі старога бруку. Фота: Алесь Гізун

 

Так выглядаў цэнтр Моўчадзі пяць гадоў таму. Фота: Алесь Гізун

Так выглядаў цэнтр Моўчадзі пяць гадоў таму. Фота: Алесь Гізун

Гістарычная забудова цэнтральнага пляца Моўчадзі – тыповыя габрэйскія дамы-крамы з уваходам пасярэдзіне, узорам якіх з’яўляецца і згаданы будынак. Традыцыйна ў адной палове такога дома, напрыклад на першым паверсе альбо ў пярэдняй частцы, габрэйская сям’я адкрывала краму, а ў другой палове жыла сама.

Але менавіта гэты дом вылучаўся сярод іншых тым, што пабудаваны з цэглы, а не з дрэва, меў нетыповы мураваны ганак з металічнымі парэнчамі, а таксама металічныя аканіцы. У савецкі і ранні постсавецкі час у гэтым доме функцыянавала аптэка. Аднак апошнімі гадамі будынак не выкарыстоўваўся.

Зусім нядаўна ў ім “прапісалася” адно з прыватных гандлёвых прадпрыемстваў, перарабіўшы стары дом пад новую краму. На жаль, пасля сучаснага рамонту старадаўні будынак страціў шмат сваіх адметных рысаў.

Цэнтральны пляц Моўчадзі з яшчэ не пераробленым будынкам старой аптэкі, сакавік 2013 года.  Фота: Алесь Гізун

Цэнтральны пляц Моўчадзі з яшчэ не пераробленым будынкам старой аптэкі, сакавік 2013 года. Фота: Алесь Гізун

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up