Автор: Руслан Равяка

22:31, 11 апреля 2014

Культура

remove_red_eye 105

Пяць касмічных вуліц у Баранавічах

Напярэдадні ўгодкаў палёту чалавека ў космас "ІР" праверыла, як наш горад звязаны з касманаўтыкай.

Вуліца Гагарына. Названа ў гонар першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына, які 12 красавіка 1961 года на касмічным караблі «Усход» адзін раз абляцеў нашу планету.

Вуліца Гагарына атрымала сваю назву менавіта ў дзень палёту – 12 красавіка 1961 года. Тады Баранавіцкі гарвыканкам сваёй пастановай № 332 надаў новую назву былой вуліцы Віленскай.

 

РЕКЛАМА

вул. Цыялкоўскага

вул. Цыялкоўскага

Вуліца Цыялкоўскага. Другая касмічная вуліца з’явілася ў Баранавічах праз два месяцы пасля палёту Гагарына.  Названа яна ў гонар заснавальніка савецкай касманаўтыкі і вынаходніка «ракетных цягнікоў» Канстанціна Цыялкоўскага. Баранавіцкі гарвыканкам надаў назву новай вуліцы 14 чэрвеня 1961 года (пастанова № 526).

вул. Касманаўтаў

вул. Касманаўтаў

 

Вуліца Касманаўтаў. Яшчэ праз тры гады наш горад ўганараваў адразу ўсіх герояў космасу назвай адной вуліцы. Вуліца Касманаўтаў з’явілася 23.12.1964 згодна з пастановай гарвыканкама №484 «У сувязі са стварэннем у мікрараёне новых вуліц, прылягаючых да вуліцы Стаўбцоўскай».

вул. Камарова

вул. Камарова

Вуліца Камарова. Названа ў гонар двойчы Героя СССР Уладзіміра Камарова, які ў 1965 годзе ўпершыню без скафандра, на шматмясцовым караблі 16 разоў абляцеў нашу планету.

Другі яго палёт у космас скончыўся катастрофай: падчас пасадкі карабля 24 красавіка 1967 года не спрацаваў парашут і апарат на ўсёй хуткасці ўрэзаўся ў зямлю. У памяць аб загінуўшым касманаўце Баранавіцкі гарвыканкам 21.05.1969 надаў яго імя вуліцы ў Вайсковым гарадку.

Вуліца Зорная. Ёсць у нашым горадзе каля малочнага камбіната і такая маленькая вулачка, назву якой далі яшчэ «напярэдадні» палёта чалавека ў космас – 7 кастрычніка 1959 года.

РЕКЛАМА

вул. Зорная

вул. Зорная

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up