Автор: Руслан Равяка

15:50, 8 апреля 2014

Общество

remove_red_eye 0

Цяпер Марс на небе выглядае найпрыгажэй

Надышоў адзін з найлепшых момантаў пры назіранні за Марсам. Калі паглядзець на паўднёва-ўсход, на небасхіле можна ўбачыць яркую чырвоную кропку – планету Марс. 9 красавіка 2014 года гэта планета ўступае ў процістаянне да Сонца.

У красавіку Марс падыходзіць на мінімальную адлегласць ад Зямлі (каля 93 млн км) і звернуты да нас паўшар’ем, асветленым Сонцам. Калі паглядзець на астранамічных схемах на Сонечную сістэму, то можна ўбачыць, што Сонца, Зямля і Марс знаходзяцца на адной лініі.

Такая з’ява здараецца раз на 760 дзён і называецца процістаянне планеты. Падчас процістаяння планета відаць на небе ўсю ноч (узыходзіць на ўсходзе ўвечары з заходам Сонца, заходзіць на захадзе раніцай з узыходам Сонца).

Марс на працягу ўсёй ночы знаходзіцца нізка на паўднёвым напрамку. Гэта планета цяпер падобна на яркую зорку з чырванаватым адценнем і вельмі прыгожа глядзіцца над дахамі дамоў ці верхавінамі дрэваў.

РЕКЛАМА

Марс добра будзе відаць яшчэ два месяцы, але зараз можна назіраць кульмінацыю процістаяння. Наступная такая з’ява адбудзецца 27 ліпеня 2018 года.

Процістаянне планет

Процістаянне планет

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up