Новости / Происшествия

У Луганску затрымалі дыверсійную групу, узброеную гранатамётам і аўтаматамі

5.04.2014, 16:40 / remove_red_eye 78 / chat_bubble

Служба бяспекі Украіны ў Луганскай вобласці (крайні ўсход Данбаса) затрымала і раззброіла шматлікую дыверсійную групу.

Пра гэта паведаміла прэс-служба СБУ.

Паводле паведамлення, група зламыснікаў планавала 10 красавіка ажыццявіць узброены захоп улады ў Луганскай вобласці з прымяненнем зброі і выбухоўкі.

Па выніках маштабнай спецаперацыі СБУ затрыманы 15 завадатараў дыверсійнай групы. Канфіскаваны 300 аўтаматаў, 1 супрацьтанкавы гранатамёт, 5 пісталетаў, вялікая колькасць гранат, бутэлькі з запальнай сумессю, значная колькасць гладкаствольнай і халоднай зброі.

РЕКЛАМА

Ва ўзаемадзеянні з пракуратурай Луганскай вобласці распачата крымінальная справа па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 113 (дыверсія), 111 (дзяржаўная здрада).

Працягваюцца затрыманні і ператрусы ў горадзе Луганску і сямі раёнах вобласці.

«Наша Ніва»

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up