Автор: Руслан Равяка

10:12, 1 апреля 2014

Общество

remove_red_eye 71

З 1 мая жыхары Брэсцкай вобласці змогуць падаваць дакументы на польскія візы толькі ў Брэсцкі кансулят

Вяртаецца  прынцып тэрытарыяльнасці польскіх консульскіх устаноў.

Як паведамляецца на сайце  Генеральнага консульства РП у Брэсце, з наступнага месяца пры выдачы віз адновіцца прынцып тэрытарыяльнасці польскіх консульскіх устаноў. Цяпер супрацоўнікі кансулята ў Брэсце з 1.05.2014 будуць разглядаць заявы на выдачу візаў выключна ў жыхароў Брэсцай вобласці.

Нагадаем, што некалькі год таму прынцып тэрытарыяльнасці быў адменены. Жыхары Беларусі незалежна ад месца жыхарства маглі падаваць заявы на візы ў амбасаду і любыя кансуляты Рэспублікі Польшча ў нашай краіне.

 

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up