Новости / Общество

Расія ажыццяўляе пашпартны кантроль на беларуска-расійскай мяжы, шукае ўкраінцаў

25.03.2014, 14:37 / remove_red_eye 0 / chat_bubble

Шукаюць украінцаў, якія накіроўваюцца ў Расію транзітам праз Беларусь.

Расійскія памежнікі спыняюць і аглядаюць аўтамабілі, правяраюць дакументы і грузы. Памежнікі ўзброеныя, паведамляе «Наша Ніва».

Адзін з памежнікаў расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы», што іх задача – выяўленне і праверка ўкраінцаў, якія накіроўваюцца ў Расію транзітам праз Беларусь.

У звычайнай сітуацыі на мяжы Беларусі і Расіі няма памежнага і мытнага кантролю.

РЕКЛАМА

Як праверылі карэспандэнты «Нашай Нівы», кантроль ажыццяўляецца без лішняга імпэту. Памежнікі арыентуюцца на машыны з украінскімі нумарамі. Аўтамабілі з беларускімі нумарамі асабліва не трасуць.

Аналагічны кантроль на мяжы Расія ўводзіла падчас Алімпіяды.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up