Новости / Политика

Украіна адклікала пасла з Беларусі з-за прызнання Лукашэнкам Крыма расійскім

24.03.2014, 16:49  / remove_red_eye 126   / chat_bubble0

Пра гэта на брыфінгу заявіў дырэктар Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Міністэрства замежных спраў Украіны адклікала амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля. Пра гэта на брыфінгу заявіў дырэктар Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

«МЗС адклікала амбасадара Украіны ў Беларусі для кансультацый», — сказаў Перабійніс.

Ён паведаміў, што гэта адбылося з-за выказвання прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адносна Крыма.

Нагадаем, учора Лукашэнка заявіў, што Крым — гэта частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

У той жа час Лукашэнка адзначыў, што Беларусь будзе выбудоўваць адносіны з Украінай пасля выбараў прэзідэнта краіны 25 мая.

Раней другі прэзідэнт Украіны (1994-2005) Леанід Кучма заяўляў пра тое, што Лукашэнка выступіў за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Адзначым, што вынікі так званага рэферэндума ў Крыме былі прызнаныя таксама Арменіяй, Казахстанам і Сірыяй.

РБК-Украіна

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up