Автор: Наталля СЕМЯНОВIЧ

17:28, 21 марта 2014

Общество

remove_red_eye 81

Баранавіцкаму актывісту за пікет салідарнасці з украінскім народам далі амаль 2 млн штрафу

Уладзімір Гундар вінаватым сябе ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў не прызнаў, але апратэстоўваць рашэнне суда не будзе.

Баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар вечарам 4 сакавіка правёў адзіночны пікет у падтрымку ўкраінскага народа. З плакатам у руках і блакітна-жоўтым сцягам на плячах ён выйшаў на плошчу Леніна, дзе прастаяў каля 20 хвілін, потым яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

На актывіста склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (ч. 1 ст. 23.34 КаАП РБ).

На паседжанні суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы, якое адбылося 21 сакавіка, Уладзімір Гундар пацвердзіў, што сапраўды стаяў на плошчы з блакітна-жоўтым сцягам і плакатам, але вінаватым сябе не прызнаў.

РЕКЛАМА

– Гэта была мірная акцыя. Я, як грамадзянін Беларусі і сусед Украіны выйшаў з намерам выказаць сваю думку на тое, што адбываецца ва Украіне, на агрэсію Расіі. Гэта маё права, – растлумачыў Уладзімір.

фота аўтара

фота аўтара

 

Зачытаўшы паказанні патрульных, якія затрымлівалі актывіста, суддзя Станіслаў Півавар з уздыхам пацікавіўся:

– Што будзем рабіць, таварыш Гундар?

– Высокі суд, прымайце рашэнне, – адказаў Уладзімір, а затым прадэманстраваў суддзі Біблію, адзначыўшы, што гэта самы галоўны закон, на які трэба абапірацца пры прыняцці рашэнняў, і зачытаў выказванні цара Саламона аб справядлівасці суддзяў.

Невядома, ці падзейнічала гэта на Станіслава Півавара, але пакаранне – штраф у памеры 15 базавых велічынь (1 млн 950 тысяч руб.), быў меншым, чым меркавалі Уладзімір і яго сябры, якія прыйшлі падтрымаць яго ў судзе.

Апратэстоўваць рашэнне суда, па словах актывіста, ён не будзе.

Читать также

Поможем Александру жить!

8 часов назад remove_red_eye 2247
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up