Новости / Политика

Украіна выходзіць з СНД і ўводзіць візавы рэжым з Расіяй

19.03.2014, 23:18 / remove_red_eye 53 / chat_bubble

Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубiй. 

Украіна пачынае працэдуру выхаду з Садружнасці незалежных дзяржаў. Такая пастанова была прынята  на паседжанні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, піша Українська правда.

«Было прынята рашэнне не толькі спыніць старшынства ў СНД, але пачаць працэс выхаду з СНД», — заявіў Парубій на брыфінгу ў сераду ўвечары. 

Украіна да гэтага часу не ратыфікавала Статут СНД, таму фармальна была толькі назіральнікам, а не сябрам садружнасці.

РЕКЛАМА

Таксама па выніках паседжання Міністэрству замежных спраў Украіны даручана ўвесці візавы рэжым з Расійскай Федэрацыяй, абвесціў Андрэй Парубій. 

Ён патлумачыў, што МЗС ужо ў набліжэйшыя гадзіны выпрацуе механізм, згодна з якім «грамадзяне РФ толькі з замежнымі пашпартамі змогуць уязджаць у краіну».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up