Новости / Политика

Першы дзень датэрміновага галасавання ў Баранавічах: амаль пустыя выбарчыя ўчасткі

18.03.2014, 20:40 / remove_red_eye 82 / chat_bubble0

У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы.

Жыхары Баранавіч пакуль не вельмі імкнуцца ісці і «волевыяўляць».

Старшыні камісій пацвердзілі, што электарату 18 сакавіка на ўчастках няшмат. Самая буйная «дэлегацыя» выбаршчыкаў сярод тых, каго заўважылі карэспандэнты «ІР», – гэта 8 навучэнцаў тэхналагічнага каледжа разам са сваёй куратаркай. З яе слоў, вучняў на выбары ніхто не гоніць – яны ідуць галасаваць самі, бо на выхадныя раз’язджаюцца па родных гарадах і вёсках.

Не абышлося без эксцэсаў. На адным з участкаў сакратар камісіі пачаў патрабаваць у журналістаў дазвол на прысутнасць за подпісам старшыні ЦВК. Аднак канфлікт усё ж удалося вырашыць, не турбуючы пры гэтым Лідзію Ярмошыну.

РЕКЛАМА

Прагаласаваць датэрмінова можна на працягу яшчэ чатырох дзён.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up