Міністр замежных спраў Францыі: Удзел Расіі ў G8 прыпынены
Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус у аўторак паведаміў аб рашэнні «Групы васьмі» (G8) прыпыніць сяброўства Расіі ў гэтай арганізацыі.
Пра гэта ён распавёў у эфіры французскай радыёстанцыі «Europe-1», паведамляе «Наша Ніва«.
«Тое, што тычыцца G8, — так бы мовіць, палітычнай формы дыялогу вялікіх дзяржаў у цэлым, мы прынялі рашэнне прыпыніць сяброўства Расіі», — заявіў Фабіус.
Пры гэтым ён дадаў, што ў аўторак, 18 сакавіка, увечары «ўсе сем вялікіх дзяржаў збяруцца разам, але без Расіі». Ён не ўдакладніў дэталяў і месца правядзення гэтай сустрэчы.
Аднак, па словах міністра, «на гэты момант запрашэнне прэзідэнту Расіі наведаць Францыю 6 чэрвеня застаецца ў сіле».
6 чэрвеня ў Францыі адзначаецца 70-я гадавіна высадкі саюзнікаў у Нармандыі.
Як вядома, пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны лідары краін G8 адмовіліся ад удзелу ў саміце арганізацыі, які планавалася правесці ў Сочы.
Комментарии
Правила комментирования
Оставить комментарий