Новости / Культура

Баранавіцкая рада ТБМ узнагародзіла пераможцаў віктарыны да юбілею паэта Валянціна Таўлая

17.03.2014, 12:38 / remove_red_eye 156 / chat_bubble

Баранавіцкая рада Таварыства беларускай мовы 16 сакавіка падвяла вынікі віктарыны, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая.

Па словах старшыні Баранавіцкай рады ТБМ Віктара Сырыцы, адказы на 11 пытанняў віктарыны даслалі 23 чалавекі. Пераможцамі гісторыка-літаратурнай віктарыны сталі Алена Жукоўская і Алена Лашкоўская (мястэчка Дварэц Дзятлаўскага раёна), Сяргей Раснянскі (Ляхавіцкая гімназія) і Уладзіслаў Дораш (Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча, вёска Ястрамбель Баранавіцкага раёна).

Пераможцы віктарыны атрымалі каштоўныя ўзнагароды і кнігі, прысвечаныя творчасці паэта Максіма Багдановіча, а таксама зборнік вершаў Анатоля Сыса “ALAIZA”. 

 

РЕКЛАМА

Уручэнне прызоў ТБМ адбылося ў кавярні “Папараць-кветка”

Уручэнне прызоў ТБМ адбылося ў кавярні “Папараць-кветка”

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up