Автор: Polskie Radio (Беларуская служба)

15:54, 11 марта 2014

Экономика

remove_red_eye 70

Палякі максімальна спрашчаюць здабычу сланцавага газу

Расійска-ўкраінскі крызіс прымусіў урад Польшчы неадкладна заняцца распрацоўкай законапраектаў, якія рэгулююць здабычу сланцавага газу ў краіне.

Праекты зменаў у законах аб геалогіі, выкідах парніковых газаў і законе аб распрацоўцы нетраў павінны стварыць сістэму, максімальна спрыяльную для шырокай здабычы газу. Пакетам законаў занялася сёння Рада міністраў Польшчы, паведамляе беларуская служба Польскага Радыё.

Новыя законы будуць рэгуляваць пытанні пошуку і дазволу на здабычу газу, а таксама падаткаў. Дзякуючы новаўвядзенням праводзіць пошукавыя працы і здабываць газ на тэрыторыі Польшчы змогуць адначасова шмат фірмаў. Раней законы прадугледжвалі, што працамі па здабычы газу маглі займацца толькі некалькі выбраных дзяржавай фірмаў. Менавіта гэта стрымлівала замежных інвестараў ад уваходу на польскі рынак.

Згодна з новымі правіламі, якія хоча прыняць урад, атрымаць дазвол на здабычу газу ў Польшчы будзе значна прасцей. Геафізічныя даследаванні можна будзе праводзіць у заяўляльным парадку. Будуць таксама ўведзеныя аўкцыёны на атрыманне канцэсій для кампаній, якія прайшлі адбор. Урад хоча максімальна спрасціць працэс здабычы сланцавага газу і не ствараць новых кантрольных органаў. Кантрольныя функцыі будуць ускладзеныя на ўжо існуючыя дзяржаўныя структуры.

РЕКЛАМА

Амерыканскае агенцтва энергетычнай інфармацыі ацаніла запасы сланцавага газу ў Польшчы ў 5 трыльёнаў кубаметраў. Польскі геалагічны інстытут нядаўна прадставіў лічбу ў 10 разоў меншую.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up