Автор: "Радыё Свабода"

9:22, 11 марта 2014

Политика

remove_red_eye 83

Палітвязень Уладзь Яроменак выйшаў на волю ў Баранавічах

Ён выйшаў на волю з арыштнага дома ў Баранавічах а восьмай раніцы 11 сакавіка.  

Уладзя сустракалі цяжарная жонка Валянціна, сябры Маладога фронту, журналісты, паведамляе Радыё Свабода.

Уладзь зазначыў пасля выхаду з турмы, што адміністрацыя да яго ставілася нармальна. Былі зафіксаваныя два парушэнні з яго боку, але ў штрафны ізалятар Яроменка не накіроўвалі.

На пытанне, ці будзе працягваць палітычную дзейнасць, Уладзь не адказаў, зазначыўшы, што будзе вырашаць гэта з сям’ёй, але сваіх палітычных перакананняў ён не змяніў.

РЕКЛАМА

Уладзь у курсе падзей ва Украіне, ведае, што рэжым Януковіча зрынуты, але ўсё ж палітвязень даведваўся пра палітычныя навіны з тыднёвым запазненнем.

Уладзь Яроменак праходзіў у якасці абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года.

Яго прыгаварылі да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011-га вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Над Яроменкам устанавілі прэвентыўны нагляд, пасля чаго ён трапляў у суд двойчы.

У жніўні 2013 г. суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Яроменка вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду і прыгаварыў яго да трох месяцаў арышту. Асуджаны і яго адвакат абскардзілі прыгавор у вышэйстаячай інстанцыі, аднак Мінгарсуд, разгледзеўшы скаргу ў лістападзе, пакінуў прыгавор у сіле. 11 снежня Яроменак быў узяты пад варту.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up