Новости / Общество

Валерыя Навадворская згадала баранавіцкую школьніцу

10.03.2014, 13:00  / remove_red_eye 169   / chat_bubble0

Расійская дысідэнтка і праваабаронца Валерыя Навадворская разам з прадпрымальнікам і палітыкам Канстанцінам Баравым у сваёй традыцыйнай інтэрнэт-перадачы абмеркавала моўную праблему ў Беларусі.

Падчас гутаркі Навадворская згадала баранавіцкую школьніцу Ясю Малашчанку з беларускамоўнага класа, якая не хацела слухаць дзяржаўны гімн, сказаўшы, што лічыць гімнам «Магутны Божа» (на 1:39 хвіліне).

Навадворская расказала, як беларускую мову выцяснялі яшчэ пры Савецкай уладзе. «Каліноўскі, думаеце, па-расейску гаварыў? – спытала расійская праваабаронца. – Краіна, якая не мае сваёй мовы, а гаворыць на мове імперыі, на мове захопнікаў, ніколі не будзе незалежнай». 

Нагадаем, Навадворская нарадзілася ў Баранавічах у 1950 годзе.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up