Автор: "Наша ніва"

17:02, 10 марта 2014

Общество

remove_red_eye 0

Лукашэнка: Рэспубліканскіх «Дажынак» больш не будзе

Застануцца толькі раённыя і абласныя.

Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка на адмысловай нарадзе. Лукашэнка падкрэсліў, што «Дажынкі» «з’яўляюцца карыснымі». «Там, дзе прайшлі кірмашы, пасля гэтага заставаўся добры след для народа. У гэтым каштоўнасць фестывалю. Але будзем шчырыя, што ёсць і пэўныя недахопы ў гэтым працэсе ў той форме і ў тым выглядзе, у якім мы гэта праводзілі», – адзначыў Лукашэнка.

Тым не менш кіраўнік Беларусі ўнёс прапанову, што цяпер найлепшых аграрыяў краіны будуць узнагароджваць у пачатку каляндарнага года ў Палацы незалежнасці, а не на рэспубліканскім фэсце-кірмашы ў верасні.

На базе аграгарадкоў будуць праводзіцца раённыя «Дажынкі». Таксама застануцца абласныя. А вось рэспубліканскіх болей не будзе.

РЕКЛАМА

У паведамленні агенцтва БЕЛТА нічога не сказана, ці адбудуцца яшчэ сёлета рэспубліканскія «Дажынкі», месцам правядзення якіх анансаваўся Гарадок.

Першыя рэспубліканскія «Дажынкі» прайшлі ў 1996-м у Століне. Пасля гэтага месцам іх правядзення выбіралі яшчэ Шклоў, Масты, Маладзечна, Горкі ды іншыя гарады. Кожны раз да Дажынак райцэнтры атрымлівалі шматмільярдныя інвестыцыі ў інфраструктуру і сацкультбыт.

Наша Ніва

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up