Новости / Общество

У Сімферопалі сярод дня рабуюць і збіваюць журналістаў (ВІДЭА)

9.03.2014, 12:32  / remove_red_eye 163   / chat_bubble0

У Крыме "невядомыя вайскоўцы" пачалі паляванне на журналістаў, як украінскіх, так і расійскіх.

Да рэстарана, дзе абсталяваны прэс-цэнтр Associated Press Television News, пад’ехаў белы мікрааўтобус без нумарных знакаў. З яго выйшлі людзі ў масках. Па словах відавочцаў, яны ўварваліся з аўтаматамі і пісталетамі ў прэс-цэнтр. Усіх прысутных у памяшканні прымусілі легчы на зямлю. Потым зайшлі іншыя людзі (без масак) і вынеслі з прэс-цэнтра абсталяванне, паведамляе ЛІГА.Новості.

.  

Гэта ўсё бачылі балгарскія журналісты, якія пачалі здымаць рабаўнікоў. Але іх заўважылі. На аператара напалі з пісталетамі, павалілі на зямлю, адабралі камеру і тэлефон. Потым пагналіся за дзяўчынай, яго калегай, адабралі ў яе тэлефон і фотакамеру. 

Таксама ў Сімферопалі каля ваенкамата адбылося нападзенне на журналістаў з Hromаdske.TV . 

 

7 сакавіка расійскія журналісты былі збітыя невядомымі ў масках. (УВАГА: РУСКАЯ ЛАЯНКА!)

 

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up