Новости / Происшествия

У мінскім заапарку згарэлі сямёра жывёлаў

9.03.2014, 13:59 / remove_red_eye 101 / chat_bubble

Пажар заўважылі а 4-й раніцы 9 сакавіка. Ад прахожых у МНС паступіла паведамленне аб узгаранні ў мінскім заапарку на вул. Ташкенцкая, 40.

Гарэў дах аднаго з памяшканняў на плошчы 70 кв. метраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 7 жывёлаў (тры вожыкі звычайныя, дзве львінахвостыя макакі, яванская макака, плямістая генета). Работнікі МНС выратавалі ад знішчэння агнём будынак міні-экзатарыума і не дапусцілі гібелі астатніх жывёл, паведамляе сайт МНС.

Прычына пажару высвятляецца, па папярэдніх меркаваннях – кароткае замыканне электраправодкі.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up