Автор: Руслан Равяка

11:31, 9 марта 2014

Политика

remove_red_eye 47

Палітвязня Уладзя Яроменка 11 сакавіка вызваляць з Баранавіцкага арыштнага дома

Сустракаць яго збіраюцца сябры і жонка на 8 месяцы цяжарнасці. 

Калі дакладна вызваляць Уладзя – невядома. 

«Гэта тое, што я не магу сказаць, бо сама не ведаю. Паводле кодэкса яго павінны вызваляць у першай палове дня. Самі разумееце, што такое першая палова дня: пачынаючы з 12 ночы і да 12 дня. Значыць, могуць і ноччу вызваліць, а могуць і а шостай раніцы. Але не думаю ўсё ж, што ноччу. Хутчэй, ці ўранні, ці да сняданку», – распавяла жонка палітвязня Радыё Свабода

Уладзь Яроменак – фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Быў прыгавораны да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011 года вызвалены на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Былы палітвязень асуджаны на 3 месяцы арыштнага дома за парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду. Ён адбываў тры месяцы ў арыштным доме ў Баранавічах. Актывіста «Маладога фронту» пакаралі за парушэнні правілаў прафілактычнага нагляду.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up