У пачатку наступнага тыдня чакаецца да 10 градусаў цяпла
У другой дэкадзе сакавіка надвор’е зменіцца.
Першая дэкада сакавіка, як і прагназавалі сіноптыкі, можа быць самай цёплай – на 4–5 градусаў цяплейшай за норму.
Надзвычай цёплымі днямі ў Баранавічах будуць яшчэ найбліжэйшыя панядзелак і аўторак, 10 і 11 сакавіка, калі ўдзень прыгрэе да 10 градусаў, а ўночы прагназуецца 0 альбо невялікі плюс. На працягу ўсіх гэтых дзён ападкаў не чакаецца.
Аднак у другой дэкадзе месяца адбудзецца злом характару надвор’я.
Тэмпература паветра наблізіцца да кліматычнай нормы (нармальная сярэднясуткавая тэмпература для сакавіка ў межах Баранавіч – 0 градусаў). Ападкаў у другой палове месяца чакаецца нават звыш нормы.
Комментарии
Правила комментирования