Новости / Культура

Са святам 8 Сакавіка!

8.03.2014, 9:07 

"Intex-press" віншуе прыгожую палову чалавецтва са святам вясны, прыгажосці і жаноцкасці! Моцнага ўсім здароўя, душэўнага спакою, поспехаў ва ўсіх справах, сямейнага дабрабыту, пяшчоты, кахання і цудоўнага настрою.

Для ўзнёсласці ёсць важкія прычыны,

І радуюць нас веснавыя дні.

Са святам, нашы мілыя жанчыны,

Удачы, шчасця, плёну, цеплыні!

Заўсёды будзе хай настрой харошы,

І сумаваць каб не было прычыны.

І каб на ўсё ў вас хапала грошай –

На добры стол, на футра, на машыны!

Хай абмінаюць вас крутыя хвалі,

Для некага каб быць вам самай-самай…

Мужчыны каб уранні цалавалі,

І цалавалі вечарам таксама.

Улетку каб цягнула вас удалеч,

І працаваць каб лёгка і старанна.

І вашу прыгажосць каб заўважалі

І ў офісе, і ў зале рэстарана.

Хай не трывожыць вас начамі поўня,

На святы каб хацелася спяваць,

Заўсёды каб жылося вам “па поўнай”,

 І ні аб чым пасля не шкадаваць.

Вясна! Даўно ўскрылася рака,

І крокусы бялеюць каля тына.

Са святам 8 Сакавіка,

Усяго-усяго вам, мілыя жанчыны!

Аляксей БЕЛЫ, Intex-press 

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @IntexPress_Bot.
Темы:
Поделиться: