Новости / Политика

Крымскія жанчыны адзначылі 8 сакавіка пікетамі за мір

8.03.2014, 20:53 / remove_red_eye 68 / chat_bubble

Дзясяткі тысяч жанчын па ўсім Крыме выйшлі ў Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка на акцыі пратэсту супраць вайны і рускай акупацыі, за мір і адзінства Украіны.

Пра гэта са спасылкай на «Радыё Свабода» паведаміў украінскі рэсурс Еспресо.TV .

У сотнях населеных пунктаў Крыма жанчыны стварылі жывыя ланцужкі ўздоўж дарог і аўтатрас, трымаючы ўкраінскія і крымскія сцягі ды транспаранты з лозунгамі за мір і цэласнасць краіны.

Падобныя акцыі прайшлі таксама ў некаторых усходніх рэгіёнах Украіны, напрыклад, на Херсоншчыне. Па папярэдніх дадзеных, агулам у акцыях удзельнічалі ад 15 да 20 тысяч крымчанак.

РЕКЛАМА

Жаночыя пратэсты пераважна прайшлі без эксцэсаў, толькі пад Судаком рускія казакі, якія суправаджалі ваенныя аўтамабілі, лаяліся на жанчын і паказвалі непрыстойныя жэсты.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up