Новости / Политика

Баранавіцкі актывіст перамог гарвыканкам у судзе

6.03.2014, 15:13 / remove_red_eye 131 / chat_bubble

Грык: Рашэнне суда – пачатак прававой вясны ў Беларусі. 

5 сакавіка ў баранавіцкім судзе сышліся актывіст Рыгор Грык і мясцовы гарвыканкам – першы настойваў на прызнанні рашэння другога незаконным.

Раней чыноўнікі забаранілі Грыку правесці пікет, адшукаўшы экстрэмізм у лозунгу “Дзеянні ўладаў і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”.

Не згодны з такім тлумачэннем абаронца Грыка абяцаў дайсці нават да суда па правах чалавека:

РЕКЛАМА

– Калі ў наш бок не вырашылася б справа тут, то мы пайшлі б далей, – па тэлефоне распавядае прававы інспектар беларускага прафсаюза радыёэлектронікі і лёгкай прамысловасці Уладзімір Малей. – Я падрыхтаваў цэлы выступ на паседжанні. Ну і суддзя ж не дурны чалавек – яна бачыла, што ніводная камісія не адшукае ў такім закліку прыкмет экстрэмізму.

Абураныя спробай скласці да іх негатыўнае стаўленне гараджан чыноўнікі нават пераблыталі імя пікетоўшчыка

Абураныя спробай скласці да іх негатыўнае стаўленне гараджан чыноўнікі нават пераблыталі імя пікетоўшчыка

Перамога ў выніку за актывістам – на падставе артыкулаў 35 і 23 Канстытуцыі суддзя Вольга Апановіч прызнала рашэнне чыноўнікаў незаконным. Акрамя гэтага, усе выдаткі другога боку на суд аплоціць таксама гарвыканкам.

Для самога Рыгора такі вынік як мінімум нечаканы:

– Можна сказаць, што такое рашэнне суда – гэта пачатак вясны ў Беларусі. Прававой вясны. Магчыма, наперадзе нейкія змены, – спадзяецца актывіст і працягвае, – мне столькі разоў забаранялі рознага роду пікеты, і вось нас урэшце прызналі правымі. Гэта як маральная перамога, што ўсё ж можна нечага дабіцца.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up