Новости / Общество

Баранавіцкі актывіст правёў адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам

4.03.2014, 19:43  / remove_red_eye 271   / chat_bubble0

Праз 20 хвілін пасля пачатку пікета Уладзіміра Гундара затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар вечарам 4 сакавіка правёў на плошчы Леніна адзіночны пікет у падтрымку ўкраінскага народа.

– Я хачу выказаць свае адносіны да таго, што адбываецца ў суседняй дзяржаве, да агрэсіі з боку Расіі. Гэта знак салідарнасці з народам Украіны супраць барацьбы з расійскімі акупантамі, — патлумачыў Уладзімір Гундар.

Актывіст з плакатам у руках і блакітна-жоўтым сцягам на плячах прыцягнуў увагу многіх мінакоў. Хтосьці выказваў яму сваю падтрымку, але нярэдка ў яго бок несліся і негатыўныя словы. Адзін мужчына нават назваў яго бандэраўцам.

Хвілін праз 10 пасля пачатку пікета да Уладзіміра падышлі супрацоўнікі міліцыі.

Праверыўшы дакументы, пайшлі далей. Аднак праз некаторы час міліцыянеры вярнуліся назад, папрасілі Уладзіміра скруціць плакат, пасля чаго затрымалі пікетчыка.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up