Новости / Культура

Жыхароў Баранавіч паспрабуюць павярнуць да роднай мовы

3.03.2014, 15:18  / remove_red_eye 236   / chat_bubble0

Прэзентацыя бясплатных інтэрактыўных курсаў беларускай мовы “Мова нанова” пройдзе ў Баранавічах 15 сакавіка.

Пра гэта Intex-press паведаміў адзін з заснавальнікаў курсаў “Мова нанова” Глеб Лабадзенка.

Па інфармацыі афіцыйнага сайта моўных курсаў, асноўная мэта заняткаў – вывучэнне беларускай мовы ў інтэрактыўнай, займальнай і нязмушанай форме.

– Многія беларусы кажуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Словазлучэнне “родная мова” вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова! Такія прыклады — калі народ адраджаў паўзабытую мову — ёсць у гісторыі, і яны натхняюць! – тлумачыцца назва “Мова нанова” на сайце курсаў.

У Баранавічах імпрэзу правядуць заснавальнікі курсаў – філолаг Алеся Літвіноўская і вядомы блогер Глеб Лабадзенка.

Імпрэза адбудзецца ў суботу, 15 сакавіка, а 16.00, у офісе эколага-грамадскага аб’яднання “Неруш” па адрасе: вул. Паўлава, 12. Уваход вольны.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up