Автор: Руслан Равяка

16:45, 3 марта 2014

Культура

remove_red_eye 67

Ляпіс Трубяцкі выклаў у інтэрнэце новы альбом «Матрешка»

Альбом складаецца  з адзінаццаці рускамоўных кампазіцый, у ліку якіх аднайменная песня, а таксама сінглы "Танк" і "Танцуй" ды кавер на песню "Грамадзянскай абароны" "Дзяржава".  

Альбом «Матрешка» можна бясплатна паслухаць на Яндэкс-музыка.

Гурт пачаў гастрольны тур у падтрымку новага альбома. Падчас тура музыканты дадуць канцэрты ў 16 гарадах Расіі, васьмі гарадах Украіны, а таксама ў Празе. Канцэрты ў Беларусі і Літве артысты даваць не плануюць.

РЕКЛАМА

«Сённяшняя матрошка — гэта зборны вобраз «рускага» часоў халоднай вайны, — мяркуюць музыканты. — Мядзведзепадобная, п’яная і агрэсіўная істота, якая пагражае свету хрушчоўскім туфлем і ракетамі, асвячонымі патрыярхальнымі багаборцамі.  Арбацкія спекулянты зляпілі матрошку-пярэваратня з бюстаў Сталіна і Леніна, павязалі на яе піянерскі гальштук і апранулі будзёнаўку. І гэтая пачвара з імперскімі амбіцыямі зноў пагражае нябачнаму ворагу, палохае дзяцей пятай калонай, ЦРУ і «фашыствуючымі гомасексуалістамі» Еўрасаюза. А каб чалавек не жыў сённяшнім, яму ў галаву ўбіваюць славутую Нацыянальную ідэю!»

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up