Новости / Культура

Памёр Рыгор Барадулін

2.03.2014, 19:33 / remove_red_eye 181 / chat_bubble

Народнаму паэту Беларусі было 79 год.

Сумную навіну паведаміў СМІ Уладзімір Арлоў, піша Наша Ніва.

Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 г. на хутары Верасоўка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў філфак БДУ.

Класік беларускай літаратуры працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях, быў сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага ПЭН-цэнтра.

РЕКЛАМА

Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі. Аўтар дзясяткаў зборнікаў паэзіі, сярод якіх «Маладзік над стэпам», «Мех шэрых, мех белых», «Свята пчалы», «Міласэрнасць плахі». 

Вершы паэта прасякнуты філасофскім роздумам, любоўю да Бацькаўшчыны, да сваіх продкаў і матчынай мовы.

Я – сын зямлі,

нашчадак хлебаробаў.

Услед за сонцам

доўга мне брысці.

Быў надта б рад,

каб хоць зярняткам дробным

змог на зямлі бацькоўскай прарасці. (З верша «Я – сын зямлі»)

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

Каб не страціць святое штосьці. (З верша «Трэба дома бываць часцей»)

 

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up