Автор: "Наша ніва"

18:37, 1 марта 2014

Политика

remove_red_eye 75

Вайна – Расія афіцыйна ўводзіць войскі ва Украіну

«Да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне...»

Паведамленне расійскіх інфармацыйных агенцтваў даслоўна:

«Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ўнёс у Раду Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі зварот аб выкарыстанні Узброеных Сіл РФ на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне. Паведамленне аб гэтым распаўсюдзіла прэс-служба Крамля.

«У сувязі з экстраардынарнай сітуацыяй, якая склалася ва Украіне, пагрозай жыццю грамадзян Расійскай Федэрацыі, нашых суайчыннікаў, асабовага складу вайсковага кантынгенту Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якая дыслакуецца ў адпаведнасці з міжнародным дагаворам на тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым), на падставе пункта «г» часткі 1 артыкула 102 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ўношу ў Раду Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі зварот аб выкарыстанні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы».

РЕКЛАМА

Савет Федэрацыі адзінагалосна падтрымаў увядзенне войскаў ва Украіну.

Цяпер застаецца два пытанні.

– На якой лініі расійскія войскі спыняцца?

– Ці будзе Украіна аказваць узброенае супраціўленне?

Наша Ніва 

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up