Новости / Общество

Жыхары Брэсцкай вобласці адмаўляюцца ад турыстычных паездак ва Украіну

24.02.2014, 14:59 / remove_red_eye 100 / chat_bubble0

Людзі баяцца ехаць на адпачынак, з-за чаго турыстычныя агенцтвы скасавалі некаторыя туры.

Жыхарка Баранавіч разам з мужам набыла тур-пуцёўку на гарналыжны курорт у Букавель у брэсцкай турфірме “КРИС”. Выезд планаваўся на 23 лютага. Аднак, па яе словах, у пятніцу 21 лютага ёй патэлефанавалі з агенцтва і сказалі, што тур адмяняецца, бо большасць людзей адмовілася ад паездкі. Як расказалі “ІР” у гэтай турфірме, за апошні тыдзень з трох груп, запланаваных ва Украіну, паехала толькі адна – 20 лютага. Група паспяхова даехала да месца і вярнулася дахаты. Людзі з дзвюх другіх груп (ад’езд 21 і 23 лютага) пачалі масава адмаўляцца ад паездкі пасля абеду 20 лютага. “Пасля абеду згодных паехаць заставалася толькі 14 чалавек, ­ – тлумачаць супрацоўнікі турфірмы. –­ Мы спрабавалі наняць мікрааўтобус для іх, але пасля інфармацыі аб абстрэле беларускага аўтобуса жадаючых ехаць засталося толькі 7 чалавек”. Іх спрабавалі далучыць да якой-небудзь групы іншых брэсцкіх турфірмаў, але ўсе маршруты ў гэтыя дні былі адмененыя.

Па словах работнікаў турфірмы, у іх запланаваныя два аўтобусы ў Букавель на 27, 28 лютага, але ці паедуць яны – невядома. Людзі патроху адмаўляюцца ад паездак, і ўсё залежыць ад таго, ці стабілізуецца сітуацыя ва Украіне напярэдадні паездкі.

Супрацоўнікі турагенцтва, якія суправаджалі аўтобус, што адправіўся ў Букавель 20 лютага, расказалі, што на дарогах Украіны сітуацыя спакойная, але нязручная. Аўтобус спыняюць на блок-пастах, правяраюць дакументы, цікавяцца мэтаю паездкі і аглядаюць на наяўнасць зброі.

РЕКЛАМА

А вось у баранавіцкім турагенцтве “Калумб” паведамілі, што можна і цяпер купіць тур ва Украіну. Праўда, кожны чалавек павінен даць падпіску аб тым, што ён ведае пра небяспеку і падзеі, якія адбываюцца ў суседняй краіне. Па словах супрацоўнікаў турагенцтва, многія баяцца ехаць, але пакуль скасавання паездак з Баранавіч не было. Аўтобусы ва Украіну выязджаюць у звычайным рэжыме.

Нагадаем, што Брэсцкі аўтапарк адмяніў з 21 лютага маршруты Брэст – Луцк і Брэст – Львоў, а таксама часова спыніў продаж квіткоў на гэтыя маршруты. Адбываюцца толькі рэйсы з Брэста ў Ковель.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up