Новости / Политика

ЕС прапануе Украіне 20 мільярдаў еўра, Расія адклікае пасла для кансультацый

24.02.2014, 10:51 / remove_red_eye 97 / chat_bubble

20 мільярдаў еўра — гэта 27 мільярдаў долараў, амаль удвая больш, чым Расія прапаноўвала Украіне за адмову ад еўраінтэграцыі.

Пасля фарміравання новага ўрада ў Украіне Еўрасаюз гатовы прадаставіць Кіеву 20 мільярдаў еўра на правядзенне рэформаў, заявіў кіраўнік камітэта па замежных справах Еўрапейскага парламента Элмар Брок.

«Мне здаецца, што будзе 20 мільярдаў еўра на стале на правядзенне рэформаў, і гэтую падтрымку можна будзе даць неадкладна, для прадухілення дэфолту», — сказаў Брок ў эфіры тэлеканала «1+1».

Еўрадэпутат выказаў надзею, што ва Украіне хутка з’явіцца новы ўрад, які і правядзе патрэбныя рэформы.

РЕКЛАМА

«Мы падтрымаем гэты ўрад. Людзям не варта баяцца таго, што адбудзецца дэфолт і не будзе забяспечана правядзенне рэформаў і Украіна застанецца сама, без падтрымкі», — сказаў ён.

Паводле словаў дэпутата, дапамога Еўрасаюза будзе накіравана на «стварэнне лепшых эканамічных умоў для эканамічнай будучыні — каб падрыхтаваць краіну да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з ЕС».

МЗС Расіі выклікаў расійскага пасла на Украіне Міхаіла Зурабава ў Маскву для кансультацый. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

Як адзначаецца ў кароткім паведамленні, рашэнне прынята ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Украіне і неабходнасцю ўсебаковага аналізу.

Korrespondent.net

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up