Новости / Политика

Украінская Рада прыняла пастанову аб адхіленні Януковіча ад улады

22.02.2014, 18:41  / remove_red_eye 175   / chat_bubble0

Вярхоўная Рада Украіны адхіліла прэзідэнта Віктара Януковіча ад улады і прызначыла датэрміновыя выбары на 25 мая. Рашэнне падтрымалі 328 дэпутатаў.

Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову, у якой канстатуецца, што Віктар Януковіч самаўхіліўся ад абавязкаў прэзідэнта, пакінуў Украіну без улады і таму больш не можа называцца прэзідэнтам.

У краіне 25 мая пройдуць пазачарговыя выбары прэзідэнта. Пра гэта паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ

За імпічмент галасавала 328 дэпутатаў з 334 прыстутных. Усяго ў Вярхоўнай Радзе 450 дэпутатаў.

Прызначаны часовыя кіраўнікі Мінабароны, СБУ і Генпракуратуры. Мінабароны ўзначаліў былы начальнік Генштаба Замана, якога 3 дні назад Януковіч адправіў у адстаўку за адмову паслаць войскі на разгон дэманстрантаў.

У кароткім звароце Замана сказаў, што войска будзе стаяць на варце тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

Раней Януковіч заявіў, што мае намер шукаць далейшыя шляхі выхаду з крызісу ва Украіне і ў адстаўку не збіраецца. Таксама ён не мае намеру пакідаць тэрыторыю Украіны, аднак дзе ён зараз знаходзіцца – дакладнай інфармацыі няма.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии