Новости / Общество

У Баранавічах сустрэнуцца экзарцысты і псіхатэрапеўты

21.02.2014, 15:53 / remove_red_eye 73 / chat_bubble

Навукова-практычны семінар «Аздараўленне: экзарцызм ці псіхатэрапія?» пройдзе 22 лютага ў катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах.

Вядучыя семінара – аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне экзарцызму, псіхіятрыі, а таксама свецкія і духоўныя асобы з Беларусі і замежжа, якія займаюцца праблематыкай звышнатуральных аздараўленняў, “спадчынных грахоў”, распазнавання харызматаў, дэманічных уздзеянняў і псіхаманіпуляцый,  піша Catholic.by.

На семінары буду зачытаныя такія даклады, як  “Феномен аздараўлення як выклік для духоўнасці і псіхалогіі” (а. Антоні Руды, Украіна), “Аздараўленне: ці патрэбна псіхалогія?” (Марыя Рудая, Украіна), “Аздараўленне: вопыт душпастыра і экзарцыста” (кс. Чэслаў Паўлюкевіч, Беларусь), “Вопыт эксперыментаў і аздараўлення” (Аляксей і Станіслава Каралевіч, Беларусь).

Арганізатары нагадваюць, што мерапрыемства з’яўляецца навукова-практычным семінарам, а не малітоўнай сустрэчай. Таму падчас семінара не плануецца правядзенне “харызматычных” маленняў, спецыяльных экзарцызмаў ці іншых адмысловых духоўных практыкаванняў. 

РЕКЛАМА

Рэгістрацыя ўдзельнікаў завершана. Тых, хто не паспеў зарэгістравацца, просім звяртацца па тэл. +375 (163) 57-93-14, +375 (29) 513-57-92. Арганізатары абяцаюць трансляваць семінар праз інтэрнэт ужывую.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up