Новости / Политика

Сярод забітых дэманстрантаў у Кіеве – фіналіст шоу «Украіна мае талент»

20.02.2014, 11:01 / remove_red_eye 72 / chat_bubble0

Валерый Браздзянюк – мастак, які маляваў на вадзе, загінуў падчас абароны Майдана. 

У спіну мужчыну трапіла куля, якая і стала для яго фатальнай, піша сайт Вінниця.ок.

Жонка Валерыя Браздзянюка паехала ў Кіеў, каб забраць цела загінуўшага мужа. Вядома таксама, што некалькі месяцаў таму Валерый уступіў у Жмерынскую арганізацыю партыі Віталя Клічко «Удар», быў актыўным яе ўдзельнікам.

Мужчына быў прыватным прадпрымальнікам, меў камп’ютарны клуб у цэнтры Жмерынкі. Валерый Браздзянюк таксама быў унікальным мастаком – працаваў у тэхніцы эбру (малюнкі на вадзе). Яму для стварэння шэдэўраў патрабаваліся толькі чыстая вада, фарбы і трохі фантазіі, каб за лічаныя хвіліны на вадзяной аснове расцвілі кветкі, узляцелі фантастычныя птушкі, заззяў падводны свет і зашумелі лясы.

РЕКЛАМА

У мінулым годзе Валерый Браздзянюк увайшоў у фінал конкурсу «Украіна мае талент», а ў родным горадзе стаў пераможцам конкурсу «Жмерынка мае талент».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up