Новости / Общество

Рыгор Грык піша Мясніковічу

18.02.2014, 16:14 / remove_red_eye 80 / chat_bubble

Баранавіцкі актывіст просіць у старшыні Савета Міністраў усталяваць у краіне мінімальны заробак у памеры 4 млн рублёў.

Па словах Грыка, Канстытуцыя гарантуе грамадзянам, якія працуюць па найме, справядлівую долю ўзнагароды, а іх сем’ям свабоднае і годнае існаванне. Аднак цяпер, па словах актывіста, рост цэнаў і паслугаў апярэджвае заробкі.

Раней Грык у студзені звяртаўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановаю зрабіць мінімальны заробак у памеры 3,5 млн рублёў, а пенсію – 2,5 млн.

Тады яму адказаў старшыня камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір Васіленка, які паведаміў, што мінімальны заробак з 1 студзеня 2014 года вызначаны ў памеры 1 мільён 660 тысяч рублёў. Гэта складае 100,04% мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек на пачатак 2013 года. Таму дэпутатамі яго прапанова падтрымана не была.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up