Новости / Общество

Лукашэнка – дробным прадпрымальнікам: Не шантажуйце, мяне палохаць няма сэнсу

18.02.2014, 12:38 / remove_red_eye 0 / chat_bubble

Аляксандр Лукашэнка перасцерагае прадпрымальнікаў ад шантажу ўлады ў сувязі са змяненнем умоў іх працы.

Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па праекце ўказа «Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі».

«Некаторыя палітыкі ад прадпрымальніцтва, хоць іх цяжка назваць палітыкамі, якія прадстаўляюць інтарэсы прадпрымальнікаў, спрабуюць шантажаваць уладу, у тым ліку і прэзідэнта. Вось чаго б я не раіў, дык рабіць такія заявы ў сродках масавай інфармацыі, бо гэта можа проста вылезці бокам. Мяне палохаць няма сэнсу, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Усё павінна быць цывілізавана, гуляць з дзяржавай недапушчальна», — сказаў Лукашэнка.

Учора грамадскае аб’яднанне «Перспектыва» распаўсюдзіла заяву, у якой прасіла Лукашэнку не ўводзіць норму ўказа аб абавязковасці суправаджальных дакументаў для індывідуальных прадпрымальнікаў.

РЕКЛАМА

У іншым выпадку яны не выключаюць пратэстных настрояў у прадпрымальніцкім асяроддзі, паведамлялася ў звароце:

«На нашу думку, увядзенне нормы аб неабходнасці суправаджальных дакументаў на тавар для індывідуальных прадпрымальнікаў з’яўляецца несвоечасовым і контрпрадуктыўным крокам, які выклікае напружанасць і пратэсты ў прадпрымальніцкім асяроддзі».

Наша Ніва  

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up