Автор: Руслан Равяка

12:36, 17 февраля 2014

Политика

remove_red_eye 70

Падставаў для “мізэрнай дэмакратызацыі” ў Баранавічах улады не знайшлі

Гарадскія ўлады лічаць, што ўсе дазволы і адмовы на правядзенне масавых мерапрыемстваў і так выконваюцца згодна з дзеючым заканадаўствам.

Баранавіцкія актывісты звярнуліся 29 студзеня да гарадскіх уладаў з прапановамі па дэмакратызацыі пастановы аб масавых мерапрыемствах.

Грамадскія дзеячы прасілі спрасціць працэдуру падачы заяваў на пікеты і пашырыць месцы, дзе іх можна праводзіць. Таксама прапаноўвалася пры адмове на правядзенне масавага мерапрыемства падрабязна тлумачыць на падставе чаго гэта зроблена, а не падаваць толькі артыкул закона. Актывісты таксама прасілі дазволіць ім прысутнічаць на паседжаннях выканкама падчас разгляду заяваў на пікет, каб на месцы высвятляць і ўзгадняць спрэчныя пытанні.

Баранавіцкі гарвыканкам у сваім адказе ад 12 лютага паведаміў, што не збіраецца ўносіць нейкія змены ў сваю ранейшую пастанову «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы», бо яна адпавядае беларускаму заканадаўству. Таксама ў адказе коратка адзначана, что «заявы на правядзенне масавых мерапрыемстваў на паседжанні гарвыканкама не разглядаюцца».

РЕКЛАМА

­ – Было прадказальна, што ўлады не пойдуць на змены, – падзяліўся Віктар Сырыца, адзін з падпісантаў звароту. – Але было маленькае спадзяванне, а раптам чыноўнікі неяк адрэагуюць і зробяць хаця б маленькую ўступку для грамадзян, якія хочуць праводзіць пікеты.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up