Автор: "Наша ніва"

14:46, 8 февраля 2014

Cпорт

remove_red_eye 112

Алімпійскі сцяг у Сочы неслі беларуска, а таксама журналістка, якую затрымлівалі ў Мінску

З васьмі чалавек, што неслі сцяг Алімпіяды, двое звязаны з нашай краінай.

Сцяг Алімпіяды ў Сочы 7 лютага неслі першая жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова, двухразовы алімпійскі чэмпіён хакеіст Вячаслаў Фяцісаў, дырыжор Валерый Гергіеў, рэжысёр Мікіта Міхалкоў, шасціразовая алімпійская чэмпіёнка па канькабежным спорце Лідзія Скоблікава, актрыса Чулпан Хаматава, журналістка Анастасія Папова і кіберспарстмен Алан Енілееў.

Цікава, што Валянціна Церашкова ніколі не хавала сваё беларускае паходжанне, казаўшы, што ў дзяцінстве размаўляла па-беларуску.

«Мая мама родам з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, а тата — з-пад Магілёва, — распавядала Церашкова. — Бацькі выехалі ў Цэнтральную Расію ў пачатку ХХ стагоддзя, бо дома не маглі пракарміцца. Усе мае бабулі гаварылі па-беларуску, спявалі беларускія песні. З мяне самой у Яраслаўлі пасмейваліся, калі замест «открой дверь» гаварыла «адчыні дзверы».

РЕКЛАМА

Журналісты тэлеканала «Россия-24» у сацыяльных сетках таксама паведамляюць, што раней іх калегу журналістку Анастасію Папову затрымлівалі ў Мінску ў красавіку 2011 года «за спробу здымаць у мінскім метро» адразу пасля выбуху.

Журналістка вядома сваёй працай у Сірыі.

За фільм пра сітуацыю ў гэтай краіне яна атрымала ўзнагароду ад  Уладзіміра Пуціна.

Наша Ніва

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up