Новости / Происшествия

Маскоўскі «школьнік-стралок» збіраецца падаваць у суд на журналістаў

5.02.2014, 11:53 / remove_red_eye 135 / chat_bubble

За Сяргея Гардзеева, які ўчыніў бойню ў маскоўскай школе, СМІ выдалі іншага чалавека. Фотаздымкі ўжо разышліся па свеце мільённымі тыражамі.

Маскоўскі школьнік выпадкова даведаўся аб тым, што ён застрэліў двух чалавек:

– Я ўключыў тэлевізар, а там мяне круцяць – з мамай літр валяр’янкі выпілі на дваіх.

Цёзку сапраўднага забойцы такая «слава» не вельмі ўзрадавала – каб аспрэчыць інфармацыю журналістаў, ён выклаў на сваёй старонцы УКантакце фотаздымак, на якім трымае ў руках «Камсамольскую праўду» са сваёй выявай на першай старонцы.

РЕКЛАМА

Фота на старонцы УКантакце

Фота на старонцы УКантакце

У прычынах памылкі журналістаў давядзецца разбірацца следству, Сяргей збіраецца падаваць у суд на тыя медыя, што распаўсюдзілі яго здымкі.

Пакуль школьнік, які ніколі не трымаў зброі ў руках, знаходзіцца дома, у школу не ходзіць. Спадзяецца, што пасля такой гісторыі двойкі яму ставіць ужо не будуць.

 

Нагадаем, 3 лютага ў адну з маскоўскіх школ старшакласнік прыйшоў са зброяй. Ён застрэліў выкладчыка геаграфіі і міліцыянера, які прыехаў на выклік. Большых ахвяраў удалося пазбегнуць – настаўнікаў і вучняў эвакуіравалі, злачынцу затрымалі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up