Новости / Общество

Колькасць хворых на рак на працягу 20 гадоў падвоіцца

5.02.2014, 9:45 / remove_red_eye 102 / chat_bubble

Алкаголь, цыгарэты, цукар, недахоп фізічнай актыўнасці і позняе бацькоўства – менавіта з-за гэтых прычын свет чакае "вялікая хваля" раку – папярэджвае Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Штогод лекары дыягнастуюць рак у 14 мільёнаў чалавек, з іх у Беларусі – 42,4 тысячы новых хворых. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прагназуе, што колькасць захварэўшых у свеце будзе працягваць расці – да 19 млн у 2025 годзе і 24 млн у 2035-м. Пры гэтым амаль паловы гэтых выпадкаў можна было б пазбегнуць.

Астранамічны кошт лячэння  

Сёння па-сапраўднаму трэба засяродзіцца на прафілактыцы – пераконваюць цытаваныя на BBC эксперты арганізацыі. Яны заклікаюць паменшыць спажыванне алкаголю, тытуню і змагацца з атлусценнем. Эксперты прызнаюць, што больш хварэць будуць людзі з краін, якія развіваюцца.

РЕКЛАМА

– Адсотак раку выразна расце ў асноўным за кошт старэння насельніцтва і павышэння яго колькасці, – кажа доктар Крыс Уілд, дырэктар Міжнароднага агенцтва па вывучэнні раку. – Калі ж вы паглядзіце на кошт лячэння раку, то ўбачыце, што ён расце тэмпамі, якія выходзяць з-пад кантролю, нават у заможных краінах. Таму галоўны магчымы паратунак, пра які забываюцца, гэта прадухіленне раку, – папярэджвае ён.

Новыя вінаватыя – сонца і вірусы

Сусветны фонд даследаванняў раку прызнае, што ў свеце пануе “наіўная” ўпэўненасць адносна ўплыву дыеты на магчымасць захварэць на рак. Паводле справаздачы СААЗ па раку, цяпер асноўнымі прычынамі хваробы лічацца курэнне, інфекцыі, алкаголь, атлусценне і недахоп фізічных практыкаванняў, радыяцыя – сонечная і медыцынская, забруджванне паветра, позняе бацькоўства, малая колькасць дзяцей у сям’і і адсутнасць груднога кармлення.  

Аўтары даклада адзначаюць, што рак малочнай залозы з’яўляецца ў большасці краін найбольш распаўсюджанай формай хваробы. Затое ў значнай частцы Афрыкі пануе рак шыйкі маткі, часцей за ўсё выкліканы вірусам HPV. Таму больш шырокае выкарыстанне вакцын ад HPV і іншых вірусаў можа прадухіліць сотні тысяч новых захворванняў.

– Прафілактыка грае галоўную ролю ў барацьбе з ракам, хваля якога гатова захліснуць свет, – пераконвае BBC адзін з аўтараў даклада, доктар Бернард Сцюарт.

Пераклаў з Газеты Выборчай Руслан РАВЯКА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up