Новости / Общество

Маразы адступаюць

4.02.2014, 18:46 / remove_red_eye 72 / chat_bubble

Пасля двух тыдняў суровых маразоў у Беларусь вяртаецца мяккая еўрапейская зіма.

У пачатку лютага разам з атлантычным паветрам у Беларусь прыйшло пацяпленне – паведамілі Intex-press у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Агулам апошні месяц зімы сёлета чакаецца на адзін-два градусы цяплейшы за кліматычную норму (норма: -5,3 градусы).

Да канца першай дэкады тэмпература паветра ў Баранавічах уночы будзе вагацца ад -2 да -7, удзень – ад 0 да +3 градусаў. Ад пятніцы, 7 лютага, неба зацягнуць хмары і будуць часцей ісці дажджы і мокры снег.

РЕКЛАМА

У другой і трэцяй дэкадах у асобныя ночы ў Баранавічах яшчэ будуць магчымыя маразы да -10/ -15 градусаў. Удзень будзе пераважаць 0.

Колькасць ападкаў на працягу ўсяго лютага чакаецца ў межах кліматычнай нормы.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up