Новости / Политика

Баранавіцкі актывіст просіць дэпутатаў узняць мінімальныя пенсіі да 3,5 млн рублёў

4.02.2014, 12:12 / remove_red_eye 59 / chat_bubble

Пад зваротам у Палату прадстаўнікоў Рыгор Грык сабраў 183 подпісы.

Баранавіцкі грамадскі актывіст звярнуўся да старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з прапановаю “ініцыяваць прыняцце закона РБ, згодна з якім дзяржава будзе вымушана выплачваць інвалідам і пенсіянерам мінімальную пенсію ў памеры 3,5 млн рублёў”.

Сваю прапанову Грык тлумачыць тым, што рост цэнаў апярэджвае пакупную магчымасць пенсій і дапамог, а пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем’і і пажылыя людзі з’яўляюцца самымі неабароненымі катэгорыямі насельніцтва ў перыяд сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

Нагадаем, што з 1 лютага мінімальная пенсія па ўзросце ў краіне павышана і складае 1 274 000 рублёў.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up