Автор: Руслан Равяка

13:22, 31 января 2014

Политика

remove_red_eye 128

Актывісты прапанавалі Баранавіцкаму гарвыканкаму “мізэрную дэмакратызацыю”

 Сем жыхароў горада просяць ўлады спрасціць працэдуру правядзення пікетаў і мітынгаў.  

Як патлумачыў адзін з падпісантаў звароту Віктар Сырыца, на працягу некалькіх год Баранавіцкі  гарвыканкам не дае нікому з заяўнікаў дазволу  на правядзенне масавых мерапрыемстваў.  Гэта, на думку грамадскіх актывістаў, парушае арт. 2 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. «Мы разам з сябрамі 29 студзеня 2014 года напісалі 6 прапановаў па дэмакратызацыі рашэння гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах”, ­ — кажа Сырыца.

Падпісанты звароту прапануюць гарадскім уладам:

1. Спрасціць працэдуру падачы заяваў у гарвыканкам і заключэнне пагаднення з міліцыяй, бо, на думку актывістаў, у Баранавічах амаль немагчыма заключыць дамову на прысутнасць праваахоўнікаў на пікеце.

РЕКЛАМА

2. У п.3 «Правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца каля будынкаў Баранавіцкага гарвыканкама, Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў, дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацый, установаў, аб’ектаў гандлю і грамадская харчавання, гатэляў, інтэрнатаў, на прыпынках грамадскага транспарту і іншых месцах, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва»  дадаць словы  “на адлегласці менш за 50 метраў”. Актывісты скажуць, што так прапісана ў беларускім заканадаўстве, а  яго нельга пагаршаць.

3.  Пашырыць колькасць пастаянных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў да 3-4.

4.  Пры адмове на правядзенне пікету канкрэтна ўказваць, які пункт Закона (ці рашэння гарвыканкама) аб масавых мерапрыемствах, абзац ці частку абзаца парушылі заяўнікі, каб выключыць усе спрэчныя пытанні.

5.   На пасяджэнні гарвыканкама, дзе плануецца разгляд заяваў на правядзенне масавых мерапрыемстваў, запрашаць саміх заяўнікаў для высвятлення спрэчных пытанняў ці звычайных удакладненняў.

6.  Унесці дадатковы пункт: Адзіночныя пікеты праводзяцца па заяўным прынцыпе і дазвол Баранавіцкага гарвыканкама на іх правядзенне не патрабуецца, калі заяўнік бярэ на сябе абавязак па прыборцы тэрыторыі, забеспячэнні аховы і медыцынскім абслугоўванні.

 

Віктар Сырыца спадзяецца, што баранавіцкія чыноўнікі падтрымаюць “такія мізэрныя змены ў дэмакратызацыі рашэння гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах”.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up