Баранавіцкаму мастаку Алесю Фалею – 55 год
28 студзеня юбілей адзначае вядомы мастак, сябра Саюза мастакоў Беларусі, Міжнароднай акадэміі графікі.
Алесь Фалей – пастаянны ўдзельнік міжнародных выстаў, біенале, пленэраў і сімпозіумаў.
Яго работы экспануюцца ў мастацкіх музеях Беларусі, Расіі, Ірландыі, захоўваюцца ў прыватных калекцыях у Францыі, Канадзе, Ізраілі…
На біенале ў Санкт-Пецярбурзе Алесь неаднаразова атрымліваў прэстыжныя прэміі і дыпломы і быў прызнаны славутымі майстрамі культуры і мастацтва. Значныя дасягненні мае мастак і ў кавальскай справе, якой займаецца добры дзясятак гадоў.
Комментарии
Правила комментирования