Новости / Общество

Два беларускія фотарэпарцёры пацярпелі падчас працы ў Кіеве

24.01.2014, 14:01 / remove_red_eye 87 / chat_bubble

Журналісты ўпэўнены, што снайперы спецпадраздзяленняў Украіны палююць на іх.

22 студзеня падчас працы на вул. Грушэўскага  беларускаму фотарэпарцёру Васілю Фядосенку, які здымае для агенцтва Reuters, гумовая куля трапіла ў лоб, паміж абарончымі акулярамі і каскай. Куля ашаламіла журналіста, але вельмі хутка ён здолеў аднавіць сваю працу.

“Там быў такі пластыкавы шарык. Але тут нельга засцерагчыся на 100 адсоткаў. Вядома, можна сысці куды-небудзь, на суседнюю вуліцу ці ў гатэль. А калі знаходзішся там, дзе адбываюцца сутычкі, то непазбежна можна наткнуцца на шарыкі-кулі, камяні, якія тут пастаянна лётаюць. Трэба апранаць сродкі абароны. Таму што тут пастаянна знаходзімся ў небяспецы”, — патлумачыў Васіль Фядосенка Радыё Свабода.

 

РЕКЛАМА

Сяргей Грыц падчас працы ў Кіеве

Сяргей Грыц падчас працы ў Кіеве

На наступны дзень, 23 студзеня, у беларускага фотарэпарцёра Сяргея Грыца двойчы стралялі снайперы “Беркута”. Адна з куляў чыркнула па капюшоне, другая трапіла ў жывот. Журналіст перажыў балявы шок, але пашкоджанняў няма. Сяргей працуе ў Кіеве на агенцтва Associated Press.

Усяго за дні сутычак у Кіеве пацярпелі 43 рэпарцёры. Па словах журналістаў, снайперы цэляць у галаву і пах. На іх думку, праваахоўнікі маюць загад застрашыць журналістаў. Рэпарцёры вымушаны апранаць сродкі абароны – шчыткі і каскі, а вось вопратку з надпісам “прэса”, наадварот, здымаць.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up