У выхадныя дні маразы падужаюць
Чарговы антыцыклон са Скандынавіі прынясе ў Беларусь яшчэ больш сухое і марознае надвор’е.
Пра гэта Intex-press паведаміла начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
Па інфармацыі метэаролага, да канца гэтага тыдня надвор’е істотна не зменіцца.
У чацвер і пятніцу, 23 і 24 студзеня, у Баранавічах чакаецца без ападкаў, тэмпература паветра ўночы – ад -16 да -20, удзень – ад -10 да -15 градусаў.
У суботу і нядзелю, 25 і 26 студзеня, разам са скандынаўскім антыцыклонам у Беларусь прыйдзе пахаладанне. Па-ранейшаму будзе без ападкаў. Мароз у Баранавічах падужае ўночы – да -18/ -23 градусаў, удзень – да -11/ -16 градусаў.
Паводле папярэдняга прагнозу метэаролагаў, зімовы характар надвор’я ў нашай краіне захаваецца да канца студзеня.
Аднак ужо напрыканцы месяца чакаецца паслабленне маразоў.
Комментарии
Правила комментирования