Новости / Политика

У Кіеве ўжо 5 забітых і 300 параненых

22.01.2014, 22:53 / remove_red_eye 110 / chat_bubble

У сутыкненнях на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, якія працягваюцца з 19 студзеня, сёння загінулі 5 чалавек.

Раней была інфармацыя пра трох забітых, у тым ліку беларуса Міхаіла Жызнеўскага, яшчэ двое параненых сёння памерлі, калі «Беркут» перашкодзіў медыкам дапамагчы ім, разграміўшы медпункт.

Пра гэта Грамадскаму радыё паведаміў Алег Мусій, каардынатар медыцынскай службы Штаба нацыянальнага супраціву.

«Забітых 5 чалавек. Ад 00:00 сённяшняга дня пацярпелых каля 300», — заявіў ён.

РЕКЛАМА

Паводле яго слоў, двум з параненых, якія былі пры смерці, лекары не змаглі аказаць дапамогу, паколькі «Беркут» якраз пачаў свой наступ.

У чатырох з гэтых асоб, сцвярджае Мусій, можна было дакладна вызначыць раненні грудной клеткі, шыі і галавы ад агнястрэльнай зброі.

Цяпер пацярпелым аказваюць дапамогу ў Доме прафсаюзаў, паколькі, паводле слоў Мусія, «Беркут» падарваў медпункт на Еўрапейскай плошчы, там выбітыя вокны і дзверы.

«Учора была стральба ў бок медыкаў, напады на іх, нашы лекары пацярпелі», — распавёў актывіст.

Таксама Мусій запэўнівае, што «Беркут» выкарыстоўвае новы тып газу, які выклікае больш сур’ёзнае атручванне.

З’явілася інфармацыя пра тое, што ў Барыспальскім раёне, куды раней выкрадальнікі вывезлі актывіста Майдана Ігара Луцэнку, выяўлена цела яго сябра Юрыя Вярбіцкага. Луцэнка расказваў, што катавалі Вярбіцкага пры ім, намнога мацней, «бо яны ведалі, што ён з Львова». Вярбіцкі быў кандыдатам навук, сейсмолагам.

Українська правда

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up