Новости / Общество

Маці забітага ў Кіеве беларуса: «Ён казаў, што хутка прыедзе дадому»

22.01.2014, 19:57 / remove_red_eye 126 / chat_bubble

Сямейная драма цягнулася з 2005 года і скончылася трагічна.

Бацькі Міхаіла Жызнеўскага жывуць у Гомелі. Абодва пенсіянеры. Ніне Васільеўне не так даўно паставілі кардыёстымулятар. Яна не стрымлівае слез:

– Вярніце мне цела! Дайце пахаваць майго сына на роднай зямлі!

Апошні раз Міхал Жызнеўскі ступаў на родную зямлю ў 2005 годзе. Ніна Васільеўна кажа, што тады Міхаіла вывезлі з краіны, здарылася нейкая блытаная гісторыя:

РЕКЛАМА

– Мішу скралі, калі яму было 17 гадоў. Яго знаёмы, Андрэй, быў павінен шмат грошай нейкім людзям. Не ведаю, што ён там Мішу наплёў, але яны выехалі з Беларусі. Я ездзіла на мытню, пыталася: «Ну няўжо вы не бачылі, што гэта непаўналетняе дзіцё?» А мне адказвалі, быццам ён спаў у той момант і ніхто не звярнуў ўвагі, – працягвае маці.

Потым нейкія людзі да яе прыязджалі, запэўнілі, што менавіта яе сын нічога не павінен, iм бы толькі кантакты Андрэя знайсці.

– Ды з імі маці таго знаёмага цалкам разлічылася – мой сын ні пры чым! – не можа ўтрымацца Ніна Васільеўна.

Шукаць свайго сына бацькі пачалі адразу, але замест сілавікоў дапамог інтэрнэт. Пасля расстання сям’я ўз’ядналася год таму – сустрэцца з сынам у Кіеў прыехалі бацькі. Вяртацца дадому ён не жадаў, тлумачачы гэта і тым, што яго шукаюць спецслужбы. Але, са слоў маці, шукалі яго толькі з-за яе заявы аб знікненні – гэта яму пацвердзілі і самі праваахоўнікі ў тэлефоннай размове.

Усё ж Міхал вырашыў пабыць на другой радзіме яшчэ крыху і вярнуцца дадому гэтай вясной.

Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

– Ён казаў, што неўзабаве прыедзе ў Беларусь. Хутка павінны былі сустрэцца. У гэтым годзе, – кажа забітая горам Ніна Васільеўна.

Планы не здзейсніліся – падчас масавых акцый у Кіеве 25-гадовага сына забілі выстралам у сэрца. Аб жудаснай навіне бацькам паведамілі супрацоўнікі ўкраінскага МУС.

– Бацька, пачуўшы аб страце сына, сышоў з дому – блукае недзе адзін, паліць, – кажа маці Міхаіла. – Украінцы хоць нумар тэлефона пакінулі, а нашы міліцыянеры тэлефанавалі са схаваных нумароў, прасілі прыехаць да іх – апазнаць па фотаздымках. Я ўжо не паехала, паехала дачка – адна яна засталася.

А сябры паехалі ў Кіеў апазнаваць цела.

Аб сваім стаўленні да ўдзелу сына ў рэвалюцыйных падзеях на поўдні жанчына кажа так:

 – Не пра мяне ён думаў, а пра Украіну. Навошта я яго нараджала, пакутавала ўсе гэтыя гады? Гэта не выказаць! Мы думалі, што будзе нас каму на старасці дагледзець, але вось як атрымалася.

Міхаіл Жызнеўскі стаў трэцяй ахвярай сутычак у Кіеве. Па дадзеных “Нашай Нівы”, Жызнеўскі ўваходзіў у каманду Віталя Клічко, быў актывістам украінскай нацыяналістычнай арганізацыі УНА-УНСО. Меў мянушку «Локі».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up