Автор: "Праваабарончы цэнтр "Вясна"

14:01, 20 января 2014

Политика

remove_red_eye 91

Баранавіцкія актывісты павіншавалі бацьку Статкевіча з днём народзінаў

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 19 студзеня наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Міколы Статкевіча, каб павіншаваць яго з 87-м днём народзінаў.

Статкевіч-старэйшы заўсёды гасцінна сустракае гасцей і вельмі рады такім сустрэчам.

Па словах грамадскага актывіста Віктара Сырыцы, Статкевіч-старэйшы чацвёрты год запар адзначае свой дзень народзінаў без сына Мікалая, па-ранейшаму вельмі перажывае за яго і не верыць у датэрміновае яго вызваленне.

Віктар Паўлавіч паказаў гасцям віншавальныя паштоўкі ў свой адрас і лісты, якія атрымаў ад Мікалая напярэдадні і ў пачатку новага 2014 года. Гаварылі таксама пра лёс іншых палітзняволеных краіны, пра Майдан, грамадска-палітычнае жыццё, чыталі навагоднія адказы і віншаванні Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Мікалая Аўтуховіча і іншых у адрас баранавіцкіх аднадумцаў і сяброў.

РЕКЛАМА

– На развітанне мы падарылі Віктару Паўлавічу кнігу Вадзіма Дзеружынскага “Міфы аб Беларусі”. Усе наведвальнікі выказалі Статкевічу-старэйшаму словы падтрымкі і падзякавалі за тое, што ён выгадаваў сапраўды мужнага барацьбіта за свабоду беларусаў, – паведаміў Віктар Сырыца.

Кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч асуджаны па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў на 6 гадоў пазбаўлення волі за дэманстрацыю пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

«Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up