Автор: "Intex-press"

10:54, 17 января 2014

Общество

remove_red_eye 92

Дары вешчуноў прыбываюць у Мінск 17 студзеня

17 студзеня пакланіцца і прыкласціся да святыні можна будзе з 18.30 да 22.00 гадзін. У наступныя дні, з 18 па 23 студзеня, – з 8.00 да 22.00. 

Святыня прыбудзе ў мінскі храм Праведнага Іова Шматпакутнага пры Доме міласэрнасці вечарам 17 студзеня ў суправаджэнні манаскай дэлегацыі на чале з настаяцелем манастыра Святога Паўла архімандрытам Парфёнам, паведамляе БелаПАН.

Раніцай 24 студзеня доступ да рэліквіі будзе спынены, у гэты дзень Дары вешчуноў адправяцца ў Кіеў.

МУС Беларусі рыхтуецца да забеспячэння правапарадку падчас знаходжання ў Мінску святыні. Месца, дзе будзе знаходзіцца рэліквія, а таксама прылеглую тэрыторыю міліцыя возьме пад кругласутачную ахову. Супрацоўнікі ДАІ ўжо вызначылі паркоўкі для аўтатранспарту і гатовыя да арганізацыі дарожнай бяспекі падчас мерапрыемства. Пры неабходнасці будуць арганізаваны кантрольна-прапускныя пункты і будуць выкарыстоўвацца металадэтэктары для агляду ручной паклажы. З улікам умоў надвор’я разглядаецца пытанне размяшчэння дадатковых аўтобусаў для таго, каб паломнікі змаглі ў іх пагрэцца.

РЕКЛАМА

Нагадаем, Дары вешчуноў – адна з нешматлікіх рэліквій, звязаных з зямным жыццём Збавіцеля, якая захавалася да сённяшняга дня. Немаўлятку Хрысту былі паднесены золата, ладан і смірна.  

Гэтыя Дары, расказваў вернікам патрыярх Маскоўскі Кірыл, былі «клапатліва захаваныя Дзевай Марыяй, Маці Збаўцы, і перададзеныя Ёю ў Ерусалімскую Царкву, дзе яны захоўваліся да IV ст., а затым былі перанесеныя ў новую сталіцу Усходняй Рымскай імперыі горад Канстанцінопаль. Калі ж паўстала небяспека іншаземнага ўварвання ў Канстанцінопаль, то гэтая  праваслаўная святыня была перанесена на Гару Афон, дзе з тых часоў захоўваецца ў манастыры святога Паўла», піша Наша ніва.

Усё гэта мела сімвалічнае значэнне. З 15 стагоддзя  святыня захоўваецца ў манастыры святога Паўла на Афоне ў 10 спецыяльных каўчэгах у выглядзе залатых пласцін. За межы святога вострава вывозіцца толькі частка Дароў. 

У Беларусь, як чакаецца, даставяць тры пласціны.

.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up